Сіпіве Чабалала (; ) — паўднёваафрыканскі футбаліст. Выступаў у зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Кар’ера ў зборнай
Чабалала дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Егіпта 14 студзеня 2006 года.
Ён быў у складзе зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі на Кубку афрыканскіх нацый 2006, Кубку афрыканскіх нацый 2008 і Кубку канфедэрацый 2009.
Забіў першы мяч чэмпіянату свету 2010 у ПАР. Чабалала так пракаментаваў забіты мяч: «Гэта быў надзвычайны гол, асаблівы для мяне. Можна сказаць, я сам сабе зрабіў падарунак, паколькі сёння правёў 50-ю гульню за зборную».
Па стане на 11 чэрвеня 2010 года згуляў 50 матчаў за зборную, забіўшы 7 галоў.
Катэгорыя:Футбалісты ПАР