Дар’я Мікалаеўна Гі́ргель — беларуская даследчыца, выкладчыца вышэйшай школы.
Біяграфія У 2005 годзе скончыла аддзяленне філасофіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, пасля чаго працягнула навучанне ў аспірантуры БДУ па спецыяльнасці «гісторыя і тэорыя культуры» (скончыла ў 2008 годзе). У 2009 годзе паспяхова скончыла магістратуру па тэорыі кіно ў Кенцкім універсітэце (Вялікабрытанія).
Працуе на пасадзе старшага выкладчыка кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2013—2015 гадах (на працягу двух навучальных гадоў) у рамках праграмы супрацоўніцтва паміж БДУ і Хэнаньскім універсітэтам працавала выкладчыкам рускай мовы як замежнай у горадзе Кайфын (Кітай). Адначасова наведвала курсы кітайскай мовы для замежнікаў.
Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя інтарэсы даследчыцы ахопліваюць інтэлектуальную гісторыю Кітая XX стагоддзя. Працуе над падрыхтоўкай да абароны кандыдацкай дысертацыі па тэме «Дыскурс мадэрнізацыі кітайскай культуры ў працах кітайскіх ліберальных інтэлектуалаў 1920—1940-х гадоў».
Таксама займаецца даследаваннем філасофіі Міхаіла Бахціна, праблемамі еўрапейскага тэатра мяжы XIX—XX стагоддзяў (у прыватнасці, драматургіяй Антона Чэхава) і тэорыяй кіно. З’яўляецца аўтарам шэрагу навуковых публікацый у беларускіх і замежных (у тым ліку нарвежскіх) акадэмічных выданнях.
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Катэгорыя:Выпускнікі Кенцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ Катэгорыя:Культуролагі Беларусі