Рэспубліка́нскі міжгаліно́вы інстыту́т павышэ́ння кваліфіка́цыі кіру́ючых рабо́тнікаў і спецыялі́стаў галі́н наро́днай гаспада́ркі (; скарочана РМІПК) (1968—1992) — вядучая ўстанова ў сістэме павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў у Беларускай ССР.
Гісторыя Інстытут быў створаны пастановай Савета Міністраў БССР ад 30 красавіка 1968 года № 125 на базе Навучальнага камбіната па павышэнні кваліфікацыі кіруючых і інжынерна-тэхнічных работнікаў. Першапачаткова перад ім была пастаўлена задача мэтавай падрыхтоўкі кадраў розных галін гаспадаркі, уключаючы транспарт, будаўніцтва, жыллёва-камунальная гаспадарка, бытавое абслугоўванне, гандаль і энергетыку.
З 1988 года ўстанова стала галаўной навучальнай установай павышэння кваліфікацыі работнікаў усёй сістэмы рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў.
Пачатак працэсу ліквідацыі інстытута быў пакладзены з прыняццем пастановы Савета Міністраў БССР ад 31 мая 1990 года № 138, якая адмяняла шэраг ранейшых рашэнняў, у тым ліку і пастанову аб стварэнні РМІПК. Канчаткова лёс установы быў вырашаны пастановай Савета Міністраў БССР ад 29 студзеня 1991 года «Аб першачарговых мерах па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў... для работы ва ўмовах рыначнай эканомікі», згодна з якой галаўным навучальным цэнтрам новай сістэмы была вызначана будучая Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У лютым 1992 года РМІПК быў скасаваны, а яго матэрыяльная база і будынкі па адрасе вул. Маскоўская, 17 былі перададзены Акадэміі кіравання.
Дзейнасць і структура Інстытут з'яўляўся адной з асноўных устаноў па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кіруючых кадраў у рэспубліцы. Навучанне дырэктараў прадпрыемстваў, галоўных інжынераў, начальнікаў цэхаў і старшых майстроў праводзілася з адрывам ад вытворчасці на працягу аднаго месяцаДзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці (ДАМаг). Ф. 2827. Воп. 1. Спр. 524. Арк. 2..
Да 1990 года ўстанова ператварылася ў буйны навучальны цэнтр. Яго структура ўключала 4 факультэты і 13 кафедр. Штогод тут праходзілі навучанне звыш 10 тысяч прадстаўнікоў розных міністэрстваў і ведамстваў па больш чым 100 спецыяльнасцях. Усяго за час дзейнасці ў РМІПК павысілі кваліфікацыю больш за 101,2 тысячы кіраўнікоў і спецыялістаўНацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 7. Воп. 10. Спр. 2274. Арк. 36-37..
Кірункі навучання У 1986—1989 гадах навучанне было сканцэнтравана на пытаннях удасканалення гаспадарчага механізма ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі, арганізацыі гаспадарчага разліку на прынцыпах арэнды і падраду, а таксама на прымяненні вылічальнай тэхнікі і новых інфармацыйных тэхналогій у гаспадарчай дзейнасці.
У 1990—1991 гадах у адпаведнасці з новымі палітычнымі і эканамічнымі выклікамі ў інстытуце былі арганізаваны новыя кірункі навучання. Сярод іх: дзяржаўна-прававая падрыхтоўка народных дэпутатаў усіх узроўняў, вывучэнне радыяцыйнай і прамысловай экалогіі. Таксама значная ўвага надавалася знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрстваў, праблемам менеджменту і маркетынгу, а таксама пытанням стварэння сумесных прадпрыемстваў з замежнымі партнёрамі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Навуковыя ўстановы БССР Катэгорыя:Установы адукацыі Мінска Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1968 годзе Катэгорыя:Арганізацыі, закрытыя ў 1992 годзе