Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі» (назва пры рэгістрацыі — РУП «Беларуская арганізацыя па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі», скарочана БелРАА) — беларускае дзяржаўнае прадпрыемства, прызначанае для ажыццяўлення функцый нацыянальнага аператара па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі.

На аператара ўскладзены абавязкі па праектаванні, будаўніцтве і наступнай эксплуатацыі пункта захоўвання радыеактыўных адкідаў (ПЗРА) . Галоўны офіс размешчаны ў Мінску .

Гісторыя і дзейнасць Арганізацыя была ўтворана Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь у пачатку 2023 года . Кола задач аператара ахоплівае кіраванне радыеактыўнымі адкідамі ад выкарыстання крыніц іянізавальнага выпраменьвання ў медыцыне, прамысловасці, навуцы, а таксама абыходжанне з адходамі Беларускай АЭС і спадарожнай інфраструктурай. Прадпрыемства ажыццяўляе працэдуры па выбары прыярытэтнай пляцоўкі для пабудовы Нацыянальнага пункта пахавання радыеактыўных адкідаў і арганізацыю Ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе .

Кіраўніцтва і крытыка Першым дырэктарам прадпрыемства быў Зміцер Логвін, які пакінуў пасаду ў пачатку красавіка 2026 года . Наступным дырэктарам стаў Міхаіл Кісель, які да свайго прызначэння займаў пасаду на Беларускай АЭС, а раней працаваў у структурах Камітэта дзяржаўнай бяспекі .

Дзейнасць і кадравая палітыка БелРАА неаднаразова прыцягвалі ўвагу незалежных медыя. Расследаванне выдання «Флагшток» выявіла, што штатны склад арганізацыі фарміраваўся першасна з былых чыноўнікаў Камітэта дзяржкантролю, функцыянераў аграсэрвісаў і менеджэраў сферы гандлю вопраткай, пры практычным адсутнасці профільных спецыялістаў па ядзернай фізіцы і радыяхіміі . Дадаткова адзначалася адсутнасць празрыстасці: пасля прызначэння новага кіраўніцтва з афіцыйнага сайта прадпрыемства былі выдалены звесткі пра яго структуру і спісы работнікаў .

Спасылкі

Афіцыйны сайт РУП «БелРАА»

Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі Катэгорыя:Прамысловасць Беларусі