Касцёл Святой Тройцы — колішні каталіцкі храм у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна.

Гісторыя У 1786 годзе Марыя Сулістроўская, жонка ашмянскага войскага Юзафа Сулістроўскага, фундавала пабудову касцёла ў мястэчку Свержань. Пабудова была скончана ў 1795 годзе і касцёл быў асвечаны ксяндзом Шапярноўскім. Парафіянамі касцёла сталі вернікі з навакольных мясцін. У 1849 годзе касцёл меў 211 парафіян. Станам на 1866 год — 268 парафіян з 58 двароў. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў быў зачынены, маёмасць прыняў ксёндз Журавіцкага касцёла ў 1866 годзе.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Колішнія касцёлы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Драўляныя касцёлы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1795 годзе Катэгорыя:Касцёлы Рагачоўскага раёна