Яніс Ро́зэнталс (; — , ) — адзін з першых прафесійных латышскіх мастакоў, быў сярод стваральнікаў латышскай нацыянальнай школы жывапісу.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і каваля Мікеліса Розэнталса. Вучыўся ў Рыжскай школе Нямецкага таварыства рамеснікаў. Скончыў Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбурзе, з дыпломнай працай «З царквы» (пад кіраўніцтвам У. Я. Макоўскага, 1896).
Быў педагогам у мастацкай школе В. Блума (1905—1906), Рыжскім гарадскім мастацкім вучылішчы (1906—1913), кіраваў прыватнай мастацкай студыяй (1906—1910), мастацкімі аддзеламі часопісаў «Vērotājs» (1903—1909). (1912—1914). З 1894 года браў удзел у выставах. Быў членам пецярбургскага гуртка латышскіх мастакоў «Рукіс» («Rūķis»).
Творчасць Яніс Розэнталс працаваў у шырокім творчым дыяпазоне. Акрамя жывапісу (пейзаж, партрэт, жанравая кампазіцыя) і графікі — серыя партрэтаў пісьменнікаў і мастакоў (каля 1907), цыкл малюнкаў выкананых на востраве Капры (1912), аўтар мазаічнага пано на фасадзе дома Рыжскага латышскага таварыства, алтарнага роспісу Новай царквы. Святога Яна Хрысціцеля, кніжных і часопісных ілюстрацый. Публікаваў матэрыялы па гісторыі мастацтва і крытычныя артыкулы.
У пастаяннай экспазіцыі Латвійскага Нацыянальнага мастацкага музея знаходзяцца наступныя карціны мастака: «Аўтапартрэт» (1900), «Партрэт П. Федэра» (1901), «Каля стала» (каля 1900), «З царквы» (1894), «Дзеці лікуюць», «У майстэрні мастака», «У майстэрні мастака» (1908), «Аркадыя» (1910), «Стралец» (1914), «Прынцэса і малпа» (1913, у трох блізкіх адзін аднаму версіях; найбольш вядомае і значнае з мастацкага пункту гледжання палатно мастака), «Ранняя вясна ў Курземе» (1909) (1916).
Яркай з’явай у творчасці мастака стала карціна «Дзеці лікуюць» (1901).
Катэгорыя:Мастакі Латвіі