Адамс Алксніс (, ) — латышcкі мастак. Адзін са стваральнікаў і вядомы прадстаўнік латышскага нацыянальнага рамантычнага мастацтва канца XIX стагоддзя.

Кіраўнік гуртка латышскіх мастакоў «Рукіс».

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, каля Салісбурга Ліфляндскай губерні Расійскай імперыі. Пачатковую адукацыю атрымаў у Руіене, куды пераехалі яго бацькі і дзе бацька адкрыў кнігарню. Затым вучыўся ў Рыжскай нямецкай рамеснай школе, а з 1883 года — у Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у класе батальнага жывапісу як вольнаслухач. У студэнцкія гады вакол Алксніса кансалідаваліся латвійскія студэнты-мастакі, ён стаў адным з арганізатараў і ідэолагам латышскага гуртка творчай інтэлігенцыі «Труданік».

У сувязі з фінансавымі праблемамі ў 1892 годзе быў вымушаны вярнуцца дадому са званнем мастака 3 класа. У Руіене падтрымліваў сувязі з іншымі студэнтамі, прымаў удзел у калектыўных выставах.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1883 года. У 1896 годзе прыняў удзел у этнаграфічнай выставе латышскіх мастакоў у Рызе, калі ў сувязі з Х з’ездам археолагаў Расіі была арганізавана і выстаўка. На ёй экспанаваліся прысвечаныя роднай прыродзе і людзям працы А. Алксніса, Я. Разэнталса, В. Пурвіта, Я. Вальтэра, А. Баўманіса, Р. Балодзіса і С. Бірнбаўма. Тут упершыню заявіў пра сябе латышскі нацыянальны жывапіс.

Мастак памёр ад заражэння крыві пры правядзенні хірургічнай аперацыі. Пахаваны ў Руіене.

Крыніцы

Катэгорыя:Мастакі Латвіі