«I’m Only Sleeping» () — песня англійскага гурта «The Beatles», напісаная Джонам Ленанам (аўтарства прыпісана тандэму Ленан — Мак-Картні). Песня ўвайшла ў сёмы студыйны альбом гурта 1966 года — «Revolver» у Вялікабрытаніі, і ўпершыню прагучала на амерыканскім альбоме «Yesterday and Today», выпушчаным у чэрвені таго ж года.

Гісторыя стварэння Крыху «надсветавае» гучанне кампазіцыі тлумачыцца такімі тэхнічнымі хітрыкамі, як паскораны запіс вакалаў Ленана, якія даносяцца як бы з іншага свету, і прайграванне гітарных сола Харысана задам наперадПра песню «I’m Only Sleeping» на сайце фан-клуба гурта «The Beatles». Падчас рэдагавання песні было падрыхтавана некалькі розных варыянтаў мікшыравання, што тлумачыць разнастайнасць версій на вінілавых дысках, якія можна знайсці па ўсім свеце. Сонны, псіхадэлічны нумар Джона Ленана з'явіўся ў адказ на старанні тых, хто атачае (Пола Мак-Картні), дабудзіцца яго апоўдніФакты о песне «I’m Only Sleeping» на сайте music-facts.ru. Гіпнатычныя песні, выкананыя самнамбулай, найлепшым чынам перадавалі апатыю тых дзён.

Музыканты дадалі да кампазіцыі тэхнічныя новаўвядзенні і новыя эфекты гуказапісу, да якіх не звярталіся раней. Так, ва ўрыўку песні, калі Ленан кажа ў тэксце словы «Please don't wake me», гарманічны вакал Мак-Картні і вакальныя гармоніі Харысана служаць своеасаблівым гучаннем будзільніка падчас разрыву перад другой сувязнай партыяй (на 1:57 хвіліне), пасля чаго можна слаба пачуць голас Ленана — «Пазяхні, Пол». Ужо на другой хвіліне песні слухач можа распазнаць характэрны гук чалавечага позеху.

Як прызнаваўся Ленан, музыкант любіў доўгі час заставацца ў ложку і нічога не рабіць, пра што і распавёў у гэтай кампазіцыі. Журналістка Морын Кліў, якая ўзяла ў Ленана сваё знакамітае інтэрв'ю ў сакавіку 1966 года, так апісвала рэжым музыканта на той перыяд часу:

«Ён, магчыма, самы лянівы чалавек ва ўсёй Англіі, можа спаць ці не бясконца». «Фізічна лянівы, — дадае Ленан. — Я не дбаю аб тым, каб хоць нешта пісаць, чытаць, глядзець або казаць. Секс — адзіная форма фізічнай актыўнасці, якая мяне хоць колькі хвалюе».

Запіс песні Запіс песні пачаўся 27 красавіка 1966 года, пасля запісу звычайнага рытм-трэка разам з лід- і бэк-вакалам трэба было накласці гукі гітары, пушчанай у адваротным кірунку. Падобныя эксперыменты ўжо былі апрабаваны «The Beatles» падчас працы над песнямі «Tomorrow Never Knows» і «Rain» (вакал), аднак цяпер трэба было знайсці гукі, здольныя надаць песні сюррэалістычнае адценнеІэн Макдональд «Рэвалюцыя ў галаве: Запісы The Beatles і шасцідзясятыя» (2005), с. 86.. Харысан і Марцін пасля шматгадзінных спроб знайшлі ідэальны варыянт: перабор электрычнай гітары быў пракручаны ў адваротны бок і накладзены ў патрэбным месцы рытм-трэку.

Пазней Ленан напісаў іншую песню на падобную тэматыку, лірыка якой таксама закранае тэму сну (ці яго недахопу) — песня «I'm So Tired» (бел. Я так стаміўся), якая ўвайшла ў знакаміты альбом гурта — «The Beatles» 1968 года.

Музычны кліп 1 лістапада 2022 года выйшла афіцыйнае музычнае відэа, знятае брытанскім рэжысёрам і аніматарам Эм Купер на YouTube. Працуючы алеем на празрыстай цэлулоіднай плёнцы, яна напісала агулам каля 1300 кадраў.

Адрозненні паміж мона- і стэрэаверсіямі Мона- і стэрэаверсіі песні адрозніваюцца размяшчэннем і працягласцю перавернутых гітарных партый: — брытанская стэрэаверсія: уключае прайграванне гітарных сола задам наперад у другой страфе, якое гучыць на працягу ўсяго інструментальнага пройгрышу, а таксама непаспрэдна ў канцы песні. — брытанская монаверсія: у другой страфе песні адсутнічае прайграванне гітарных сола Харысана задам наперад, аднак паскораны фрагмент сола чуваць ва ўрыўку паміж радкамі «taking my time» і «lying there staring at the ceiling». Гэты фрагмент таксама не з'яўляецца ў стэрэаверсіі. У інструментальным пройгрышы песня гучыць у нязменным выглядзе. — амерыканская стэрэаверсія: уключае «fake stereo», запісаную ў стэрэаміксе альбома «Yesterday and Today». Стэрэамікс уяўляе трэк, прайграны ў адваротным кірунку ў прамежку паміж радкамі песні «taking my time» і «lying there staring at the ceiling». Аналагічнае гучанне можна пачуць у другой страфе песні ў брытанскай стэрэаверсіі. Акрамя таго, гэтая версія была змікшыравана з монаверсіяй і больш насычана гукамі штучнага рэха. Інструментальная версія: 40-секундны інструментальны рэпетыцыйны запіс песні ўвайшоў у альбом-кампіляцыю — «Anthology 2». У гэтай версіі выразна гучыць вібрафон.

У запісе ўдзельнічалі Джон Ленан — вядучы вакал, акустычная рытм-гітара Пол Мак-Картні — бас-гітара, гарманічны вакал Джордж Харысан — сола-гітара, гарманічны вакал Рынга Стар — барабаны

Кавер-версіі У 2012 годзе «Billy's band» запісалі версію песні ў стылі джаз.

Крыніцы

Спасылкі Акорды песні Нататкі Алана Полака

Катэгорыя:Песні The Beatles