Кампанія ў Блакітным Ніле — ваенная кампанія Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане, звязаная з барацьбой за . Баявыя дзеянні ў правінцыі актывізаваліся ў 2026 годзе. Дагэтуль Блакітны Ніл заставаўся адносна супакойным краем.
Храналогія 25 студзеня ўрад Судана паведаміў, што баевікі Дагала і Аль-Хілу з Паўднёвага Судана ўварваліся ў Блакітны Ніл. Былі атакаваныя раёны Аль-Сілік і Мілкан. Да 3 лютага паўстанцы захапілі Дэйм Мансур, Башыр Нуку і Хор Аль-Будзі. Паводле ўрадавых крыніц, атакі праводзіліся з тэрыторыі Эфіопіі. 27 лютага баевікі нанеслі скаардынаваныя ўдары беспілотнікамі па Гейсане, разбурыўшы пачатковую школу для дзяўчынак і, як паведамляецца, яшчэ адну неназваную школу ў вёсцы Хор-эль-Дхаб. Да 24 сакавіка паўстанцы захапілі Курмук, трэці па велічыні горад у штаце, а таксама раёны Аль-Каілі і Аль-Барака. 26 сакавіка мяцежнікі працягнулі наступленне ў паўднёвых раёнах штата, набліжаючыся да Гейсана. Да 20 красавіка Узброеныя сілы Судана разгарнулі наступленне на поўнач ад раёна Курмук, адваяваўшы Магаджу. 25 красавіка 4-я пяхотная дывізія арміі заявіла, што яе сілы і саюзныя групы адбілі атаку САП на Сале. Суданскія вайскоўцы заявілі аб захопе 2 машын праціўніка, знішчэнні 36 машын і нейтралізацыі некалькіх байцоў. Тым часам прадстаўнік САП заявіў, што паўстанцы цалкам кантралююць Аль-Кайлі. Да 8 мая армія Аль-Хілу захапіла Керэн-Керэн і Дукан размешчаныя на поўдзень ад акругі Курмук. 9 мая 4-я пяхотная дывізія суданскай арміі адваявала Аль-Каілі. 16 мая войска Бурхана адваявала Хор-Хасан. 18 мая 4-я стралковая дывізія абвясціла аб адваяванні Керэн-Керэна і Дукана. 23 мая армія ўрада перахапіла беспілотнік Bayraktar Akinci, які вылецеў з Эфіопіі. 24 мая войска Бурхана адваявала Аль-Барку, наблізіўшыся да Курмука, нанёсшы цяжкія страты праціўніку. 26 мая Узброеныя сілы абвясцілі аб адваяванні 13-й пяхотнай брыгадай раёнаў Ады, Вашымбу, Ум Шанкар, Абдакала і Кіншынкару ў раёне Гейсана. 28 мая УСС завілі аб адбіцці атакі праціўніка на раён Аль-Барка. 29 мая армія ўрада адбіла сумесную атаку праціўніка на станцыю Амара. 3 чэрвеня сілы арміі ўрада адбілі буйное наступленне праціўніка сіл на Аль-Барка. 5 чэрвеня дроны САП нанеслі ўдары па Ад-Дамазіну. 23 чэрвеня Узброеныя сілы Судана пачалі маштабную аперацыю ў раёне Гейсана. 30 чэрвеня радыё Dabanga паведаміла, што ўрадавыя войскі і праўрадавыя апалчэнні заявілі правялі паспяховае наступленне ў краі. 3 ліпеня ўрадавыя сілы дасягнулі Курмука, пачаўшы штурм горада. 8 ліпен Курмук цалкам перайшоў пад кантроль урада. 14 ліпеня УСС паведаміла аб адваяванні раёна Фашфун. 28 жніўня Сілы аператыўнай падтрымкі паведамілі аб захопе вайсковых баз Бакары і Суркум.
Крыніцы
Блакітны Ніл Катэгорыя:Канфлікты 2026 года