«Super Nintendo Entertainment System» (таксама вядомая як Super Nintendo, Super NES і SNES) — гульнявая прыстаўка, выпушчаная японскай карпарацыяй «Nintendo» у ЗША, Бразіліі, Еўропе і Аўстраліі. У Японіі яна вядомая пад назвай . У Паўднёвай Карэі яна называлася «Super Comboy» ( Сюпхо кхомбоі) і распаўсюджвалася «Hyundai Electronics». Хоць усе пералічаныя версіі кансолі аднолькавыя, робіць немагчымай сумяшчальнасць картрыджаў з розных краін.
«Super Nintendo Entertainment System» стала другой хатняй кансоллю «Nintendo» услед за NES (якая выпускалася ў Японіі пад назовам «Famicom»). У SNES былі прадстаўлены палепшаныя графічныя і гукавыя магчымасці ў параўнанні з іншымі кансолямі таго часу. Акрамя таго, распрацоўка дадатковых чыпаў, якія ўбудоўваліся ў картрыдж гульні, дазваляла ёй заставацца канкурэнтаздольнай на сусветным рынку нават пасля выхаду наступнага пакалення гульнявых прыставак.
Кансоль набыла папулярнасць у шматлікіх краінах, стаўшы самай прадаванай 16-бітнай прыстаўкай, нягледзячы на ўпартую канкурэнцыю ў Паўночнай Амерыцы са боку «Sega». SNES засталася папулярная ў эпоху сістэм сярод фанатаў, калекцыянераў і энтузіястаў, якія працуюць з эмуляцыяй (якія ствараюць самаробныя ), нягледзячы на тое, што «Nintendo» спыніла падтрымку дадзенай кансолі. Каментары
Зноскі
Літаратура
Глен Баер. SNES-CD
Спасылкі
Спіс гульняў для SNES (архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2007 года)
Катэгорыя:Гульнявыя прыстаўкі Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе