Эндзі Бернэм (; ) — брытанскі палітык, Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі з 2026 года.

Біяграфія Эндру Мюрэй Бернэм ў 1970 годзе ў Эйнтры — прыгарадзе Ліверпула. Яго бацька працаваў тэлефонным інжынерам, маці — рэгістратаркай. Сям’я была каталіцкай, з ірландскімі каранямі. Яго юнацтва прыпала на 1980‑я гады — перыяд, калі паўночныя прамысловыя рэгіёны Англіі перажывалі цяжкія часы. Закрываліся шахты і заводы, расло беспрацоўе, а многія жыхары Поўначы былі перакананыя, што ўрад Маргарэт Тэтчэр больш клапоціцца пра Лондан і поўдзень краіны. У Лейбарысцкую партыю ён уступіў ва ўзросце 15 гадоў.

Пасля школы паступіў у Фіцуільям-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта, дзе вывучаў англійскую літаратуру. Пазней успамінаў, што ў Кембрыджы сярод выпускнікоў дарагіх прыватных школ і дзяцей адвакатаў, бізнэсменаў і арыстакратаў хлопец з рабочай сям’і з паўночнай Англіі адчуваў сябе чужым. Там у 1989 годзе ён пазнаёміўся з Мары-Франс ван Хел — студэнткай з Нідэрландаў. У 2000 годзе пара пажанілася.

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў дарадцам лейбарысцкіх палітыкаў, а таксама супрацоўнікам Нацыянальнай службы аховы здароўя. Калі ў 2001 годзе яго абралі ў Палату абшчын ад акругі Лі ў Вялікім Манчэстэры, ён быў адным з многіх маладых дэпутатаў, якія прыйшлі ў парламент на хвалі папулярнасці Тоні Блэра.

У 2017 годзе Эндзі Бернэм перамог на выбарах мэра Вялікага Манчэстэра і пакінуў Палату абшчын. Затым ён яшчэ двойчы пераабіраўся мэрам, кожны раз перамагаючы з вялікім адрывам.

На пасадзе мэра зрабіў галоўнай тэмай развіццё паўночнай Англіі. Ён выступаў за перадачу паўнамоцтваў рэгіёнам, развіццё транспарту, будаўніцтва жылля і падтрымку бяздомных. Таксама ініцыяваў незалежныя расследаванні выпадкаў сэксуальнай эксплуатацыі дзяцей у Вялікім Манчэстэры. Іх вынікі выявілі сур’ёзныя пралікі ў працы паліцыі і сацыяльных службаў, якія на працягу гадоў не заўсёды належным чынам рэагавалі на паведамленні пра гвалт над непаўналетнімі.

Падчас пандэміі COVID-19 Эндзі Бернэм уступіў у адкрыты канфлікт з кансерватыўным урадам Борыса Джонсана. Ён абвінавачваў цэнтральныя ўлады ў тым, што яны недастаткова падтрымліваюць паўночныя рэгіёны краіны і навязваюць ім рашэнні без уліку мясцовых патрэбаў. Спрэчкі адбываліся ў жывым эфіры і прыцягвалі ўвагу ўсёй краіны. Для многіх жыхароў поўначы Бернэм стаў сімвалам супраціву лонданскаму цэнтру, за ім замацавалася мянушка «кароль Поўначы».

У чэрвені 2026 года Эндзі Бернэм вярнуўся ў Палату абшчын пасля перамогі на дадатковых выбарах у Мэйкерфілдзе. 17 ліпеня стаў новым лідарам Лейбарысцкай партыі. 20 ліпеня Эндзі Бернэм заступіў на пасаду Прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.

Крыніцы