У́льферт Ге́нрых Я́нсен (; , Білавэ каля Глогава — , Мюнхен) — нямецкі скульптар, прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Штутгарце.

Біяграфія Вучыўся з 1899 па 1902 год у Тэхнічным універсітэце Браўншвайга і Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. У 1911 годзе атрымаў званне прафесара мадэлявання і малюнка з натуры на архітэктурным факультэце Вышэйшай тэхнічнай школы Штутгарта.

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1916 годзе быў прызваны на вайсковую службу і накіраваны шарагоўцам у 5-ты Мастацкі дэпартамент германскага Ваеннага міністэрства, які базіраваўся ў Беластоку і займаўся праектаваннем і стварэннем ваенных мемарыялаў на Усходнім фронце.

У перыяд Трэцяга Рэйха лічыўся «мастаком на ваеннай службе» і ўдзельнічаў у шматлікіх выставах, у тым ліку з 1937 па 1944 год ва ўсіх Вялікіх германскіх мастацкіх выстаўках у Мюнхене, дзе прадставіў агулам 28 работ.

Творчасць Янсен з’яўляецца аўтарам шматлікіх манументальных твораў і архітэктурных элементаў. Сярод яго вядомых работ: Фантан стагоддзя ў Эсэне (1907). Фантан Цэрэры на рынку ў Штутгарце (1916). Скульптура паміраючага воіна для помніка на вайсковых могілках у Лідзе (1917). Бронзавая статуя была створана ў беластоцкай майстэрні і ўсталявана на каменным пастаменце ў выглядзе піраміды. Помнік быў знішчаны ў савецкі час. Дванаццаць медальёнаў з партрэтамі Бісмарка, Канта, Лейбніца, Леанарда да Вінчы, Лютэра, Платона, Гамера, Дантэ, Шэкспіра, Гётэ, Шылера і Уланда на будынку бібліятэкі Цюбінгенскага ўніверсітэта. Скульптуры Праметэя і Геракла, а таксама рэльефы карыятыд і выявы рымскай ваўчыцы і багіні Мінервы ў аўле Мюнхенскага ўніверсітэта. Скульптурнае аздабленне гімназіі імя Іагана Кеплера ў Бад-Канштаце. Бронзавы бюст скульптара Германа Блікера. Помнік Карлу Петэрсу ў Гановеры (1935). Аздабленне фасадаў ратушы (1910) і ашчаднай касы (1926) у Апольдзе.

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Скульптары Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Штутгарцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Выпускнікі Браўншвайгскага тэхнічнага ўніверсітэта Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1878 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1956 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў правінцыі Сілезія Катэгорыя:Памерлі ў Мюнхене