Арн Рапапортці Арон, Аарон, () — яўрэйскі паэт, журналіст, драматург.

Біяграфія

Бацьку звалі Гершан, маці Хаша-Мая з рабінскага роду. Атрымаў традыцыйную рэлігійную адукацыю, вучыўся з настаўнікамі. У 1911 годзе эміграваў з бацькамі ў ЗША, яны вялі гаспадарку на зямлі, у паўночнай частцы штата Нью-Ёрк.

Вучыўся ў амерыканскай школе, скончыў тэхнікум у Нью-Ёрку, працаваў механікам, рамантаваў швейныя машынкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, баёў на тэрыторыі Францыі (1918), адзін раз яго карабель быў тарпедаваны немцамі. У 1919 вярнуўся ў Нью-Ёрк. У літаратурных колах, якія збіраліся на 2 авеню, пазнаёміўся з паэткай Малкай Лі, ажаніўся з ёй, у шлюбе нарадзіліся сын Джозеф і дачка Івета-Хава (у шлюбе: Марын; пазней вучоны-антраполаг). Нейкі час яны жылі ў шматкватэрным кааператыўным доме імя Шолам-Алэйхэма ў Бронксе, таксама валодалі загарадным надзелам зямлі, які стаў месцам адпачынку яўрэйскай інтэлігенцыі, прыносіў сям’і грошы. Аўтар вынаходніцтваў. Дачка ўспамінала, што ён амаль не ведаў англійскай мовы.

Першыя вершы апублікаваў у вядомай амерыканскай газеце «Форвертс» у 1916 годзе. Пісаў у мясцовыя газеты. Стаў вядомы вярнуўшыся з фронту. Рэдактар штомесячнага часопіса «Най ідыш» (1922), супольна з А. Рэйзенам. Друкаваўся ў газетах «Дзі федэр» (пяро), «Гамер» (молат) і інш. У літаратуры заставаўся ў цені жонкі.

Творы: «Дурх фаервент» (Праз вогненныя сцены, 1925, Нью-Ёрк), вершы «Шэйдзім» (1927, Нью-Ёрк), драматычная паэма, апублікавана ў часопісе «Майсэ шап» (Фабрыка гісторый, 1935, Нью-Ёрк), апавяданні «Двойрэ дзі невіе ун Барак бэн Авіноам» (Двойра-прарочыца і Барак, сын Авінаама, 1965, Тэль-Авіў), драматычная паэма. Выданне з прадмовай яго ўдавы Малкі і двума лістамі ад Бяліка. Многія творы засталіся ў рукапісах. Пра яго пісалі крытыкі Ш. Нігер, Б. Голдберг.

У Бостане жыў яго брат Морыс, фізік, у Нью-Ёрку сёстры Ганна Розенфелд і Гуся Джэйкабс.

Крыніцы

Спасылкі Rapoport, Arn Aaron B. Rappaport Успаміны дачкі Патэнты Некралог РАПОПОРТ Арон

Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Драматургі Катэгорыя:Журналісты ЗША Катэгорыя:Вынаходнікі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны