Кандэ́ (; ) — французскі арыстакратычны род XVI—XIX стагоддзяў, малодшая галіна каралеўскай дынастыі Бурбонаў. Яго прадстаўнікі насілі тытул прынцаў Кандэ і адыгрывалі значную ролю ў палітычнай і ваеннай гісторыі Францыі.

Род заснаваў Луі I дэ Бурбон (1530—1569), малодшы сын Карла, герцага Вандомскага. У час рэлігійных войнаў у Францыі ён стаў адным з кіраўнікоў гугенотаў. Старэйшы сын дзейнага прынца Кандэ звычайна насіў тытул герцага Энгіенскага. Прадстаўнікі роду належалі да прынцаў крыві і ў выпадку спынення старэйшых галін Бурбонаў маглі прэтэндаваць на французскі трон.

Найбольш вядомым прадстаўніком роду быў палкаводзец Луі II Кандэ, празваны Вялікім Кандэ. Ён праславіўся перамогамі ў Трыццацігадовай вайне, удзельнічаў у Фрондзе, а разам з сынам неаднаразова разглядаўся як кандыдат на трон Рэчы Паспалітай.

Род спыніўся ў 1830 годзе пасля смерці Луі-Анры-Жазэфа дэ Бурбон-Кандэ, апошняга прынца Кандэ.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі Імя Партрэт Гады жыцця Асноўныя звесткі Луі I 1530—1569 Першы прынц Кандэ, сын Карла, герцага Вандомскага. Кіраўнік французскіх гугенотаў у час першых рэлігійных войнаў. Паранены, узяты ў палон і забіты пасля бітвы пры Жарнаку. Генрых I 1552—1588 Сын Луі I, удзельнік рэлігійных войнаў. Пасля Варфаламееўскай ночы быў вымушаны перайсці ў каталіцтва, але ў 1574 годзе вярнуўся ў кальвінізм. Адзін з галоўных кіраўнікоў гугенотаў. Генрых II 1588—1646 Сын Генрыха I. У час рэгенцтва Марыі Медычы змагаўся за ўладу, але пацярпеў паражэнне і тры гады знаходзіўся ў зняволенні ў Венсенскім замку. Католік, ваяваў супраць гугенотаў на поўдні Францыі. Луі IIВялікі Кандэ 1621—1686 Французскі палкаводзец, удзельнік Трыццацігадовай вайны і Фронды. Камандаваў таксама іспанскай арміяй. Разам з сынам прэтэндаваў на трон Польшчы і ВКЛ. Сучаснікі празвалі яго Вялікім Кандэ. Луі-Жазэф 1736—1818 Генерал, удзельнік Сямігадовай вайны, губернатар Бургундыі. Адзін з кіраўнікоў французскай эміграцыі ў час Французскай рэвалюцыі, узначальваў так званую «армію Кандэ». Луі-Анры-Жазэф 1756—1830 Сын Луі-Жазэфа, апошні прадстаўнік роду. Пасля пачатку Французскай рэвалюцыі эмігрыраваў і служыў у «арміі Кандэ». У 1814 годзе вярнуўся ў Францыю.

Рэзідэнцыі

Галоўнай загараднай рэзідэнцыяй прынцаў Кандэ быў замак Шанціі. Прадстаўнікі роду пашыралі сядзібу, збіралі творы мастацтва і кнігі; пасля смерці апошняга прынца Кандэ маёнтак перайшоў да Генрыха Арлеанскага, герцага Амальскага.

З родам быў звязаны і Бурбонскі палац у Парыжы, пабудаваны ў 1722—1728 гадах для Луізы Франсуазы дэ Бурбон, удавы прынца Луі III Кандэ. У 1764 годзе палац перайшоў да прынца Луі-Жазэфа Кандэ. Цяпер у ім размяшчаецца Нацыянальны сход Францыі.

Літаратура