Аляксандр Віктаравіч Невяроўскі — беларускі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Першы намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2026).

Біяграфія Служыў ва ўпраўленні ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь, быў начальнікам аддзела ваеннай контрразведкі па Гродзенскай пагранічнай групе. У ходзе аператыўна-службовай дзейнасці сутыкаўся з усімі напрамкамі аператыўна-службовай дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У перыяд знаходжання ў аператыўна-аналітычным цэнтры кіраваў па лініі абароны канстытуцыйнага ладу, па лініі барацьбы з карупцыяй аператыўна-тэхнічнымі і аператыўна-пошукавымі падраздзяленнямі.

З 12 красавіка 2013 года па 30 чэрвеня 2018 годаУказ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2018 года № 269 «Об А. В. Неверовском» працаваў начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

З 30 чэрвеня 2018 года працаваў начальнікам упраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.

Працаваў намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі БеларусьТоржественный прием в пионеры, посвященный 78-летию Великой Победы. 3 сакавіка 2026 года прызначаны першым намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі БеларусьРазгляд кадравых пытанняў.

Узнагароды Медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» ІІ ступені, медаль «За бездакорную службу» І ступені, медаль «За адзнаку ў воінскай службе», ордэн «За службу Радзіме» III ступені.

Спасылкі Александр Неверовский, начальник управления КГБ по Гродненской области: «Чистые руки, горячее сердце, холодная голова — главный принцип для каждого сотрудника госбезопасности»

Крыніцы

Катэгорыя:Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь