Аляксандр Мікалаевіч Падалінскі (нар. , в. Старая Беліца, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута ў 1977 годзе. Вучыўся ў І. Сталярова, Ф. Гумена. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1978 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1966). Жыве ў Віцебску.

Працуе пераважна ў станковым жывапісе.

Сярод твораў: «У майстэрні», «Жаночы партрэт», «Віцебск», «Вясковы пейзаж», «Поўдзень», «Памяці мастака», «Анёл», «Рыбакі», «З дзяцінства», «Старое дрэва»; серыя «Сенненшчына». Творы мастака знаходзяца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Літаратура Аляксандр Падалінскі // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі; аўт. уступ. У. Андрэйчанка; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. — Мн. : Беларусь, 2005. — С. 104. — На беларус. і англ. мовах. Падалінскі Аляксандр Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. — Мн. : ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — С. 403. — На беларус. і англ. мовах.

Катэгорыя:Мастакі Беларусі