Сцяпан Падбайла (Падабайла, Пабадайла) (? — ліпень 1654) — казацкі палкоўнік, кіраўнік казацкіх атрадаў на Беларусі ў антыфеадальную вайну 1648—51. У 1648 годзе атрад Падбайлы і палкоўніка Гаркушы знаходзіўся ў Бабруйску, адкуль у верасні рушыў да Беразіно, а ў пачатку снежня да Старога Быхава. Пасля няўдалага штурму крэпасці казакі адступілі. У 1649 годзе Падбайла на чале 6 тысяч казакоў Чарнігаўскага палка абараняў т.зв. Лоеўскія пераправы, каб не дапусціць войска Я.Радзівіла на Украіну. Пасля Лоеўскай бітвы 1649 года захапіў Гомель і асадзіў Чачэрск. У 1651 годзе накіраваны Багданам ​Хмяльніцкім у якасці пасла да Радзівіла. У Лоеўскай бітве 1651 пацярпеў паражэнне і адступіў да Чарнігава. У вайну Маскоўская дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—67 узначальваў Чарнігаўскі полк казацкага войска І.Залатарэнкі. Загінуў у баі пад Гомелем.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Удзельнікі казацка-сялянскай вайны (1648—1651)