Падветраныя астравы, Паўднёва-Антыльскія астравы (галандская назва Benedenwindse Eilanden, ісп. — Islas Sotavento) — паўднёвая частка архіпелага Малыя Антыльскія астравы на захад ад 64° заходняй даўгаты. Складаюцца з астравоў: Аруба, Кюрасаа, Банайрэ (уваходзяць у Нідэрландскія Антыльскія аастравы), Авес, Лос-Рокес, Арчыла, Бланкілья, Лос-Эрманас (уваходзяць у склад Венесуэлы на правах федэральных уладанняў). Назва Паветраныя астравы тлумачыцца падветраным становішчам астравоў у адносінах да паўночнага-ўсходняга пасату. Плошча — каля 1,2 тыс. км². Насельніцтва — каля 370 тыс. чал. (1999). Буйныя астравы ўзгоркаватыя (вышыня да 372 м на востраве Кюрасаа), складзены з крышталічных і метамарфічных сланцаў, перакрытых вулканічнымі і вапняковымі адкладамі. Дробныя астравы каралавыя, нізінныя. Клімат трапічны, засушлівы. Сярэднія тэмпературы 26—28 °C, ападкаў 500—600 мм за год. Сухія лясы і ксерафітныя хмызнякі. Плантацыі сорга, арахісу, бататаў, бананаў, цытрусавых. Гадуюць коз і авечак. Нафтаперапрацоўка (нідэрландская частка Падветраных астравоў). Буйнейшыя гарады — Вілемстад (востраў Кюрасаа), Араньестад (востраў Аруба). Астравы Лос-Рокес аб’яўлены Нацыянальным паркам (1973). Адкрыты ў 1499 годзе мараплаўцамі Алонса дэ Ахедам і Амерыга Веспучы. Літаратура

Катэгорыя:Астравы Венесуэлы Катэгорыя:Астравы Нідэрландаў