Падземная газіфікацыя вугалю — метад ператварэння каменных і бурых вуглёў у гаручыя газы непасрэдна ў зямных нетрах. Ажыццяўляюць пад уздзеяннем высокай тэмературы (1000—2000 °C) і акісляльніку (паветра, кісларод, вадзяная пара) у свідравінах для падвядзення акісляльніку (выдзімання) і адвядзення газу, што ўтвараецца. Свідравіны, размешчаныя ў пэўным парадку, утвараюць т.зв. падземны газагенератар, у якім адбываюцца тыя ж хімічныя рэакцыі, што і ў звычайных газагенератарах (газіфікацыя паліва). Ідэю падземнах газіфікацыі вугалю выказаў у 1888 годзе Дз.І.Мендзялееў. Распрацоўка і ўкараненне тэхнічных рашэнняў падземнай газіфікацыі вугалю пачаты ў 1930-я г. Работы па падземнай газіфікацыі вугалю праводзяцца ў ЗША, Германіі, Францыі і іншых краінах.
Літаратура
Катэгорыя:Хімічныя працэсы