Падзяменскае радовішча глін — у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, каля в. Падзяменне.

Пластавы паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны буравата- і жаўтавата-шэрыя, шчыльныя, пластычныя, дысперсныя. Радовішча складзена з 3 асобных участкаў: Паўночнага, Цэнтральнага і Паўднёвага. Агульныя разведаныя запасы 15,2 млн м³, перспектыўныя 0,26 млн м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,5—15,4 м, ускрышы (пяскі, супескі, торф) 0,4—6,5 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы, дахоўкі, керамзітавага жвіру і дрэнажных труб.

Літаратура

Катэгорыя:Радовішчы глін і суглінкаў Беларусі