Падкорнікі (Aradidae) — сямейства насякомых атраду паўцвердакрылых. Больш за 100 родаў, каля 1000 відаў. Пашыраны па ўсёй сушы. Жывуць на кары, пад карой дрэў (адсюль назва). На Беларусі каля 30 відаў, з іх найбольш трапляюцца падкорнік бярозавы (Aradus betulae), звычайны (Aradus corticalis), хваёвы (Aradus cinnamomeus).

Даўжыня да 1,1 см. Галава даўгаватая, размешчана паміж 4-членікавымі вусікамі. Цела пляскатае, бурае ці чорнае. Надкрылы не закрываюць краі брушка. Лапкі 2-членікавыя. Кормяцца сокамі дрэў (чым шкодзяць дрэвастою), міцэліем грыбоў. Развіццё з няпоўным ператварэннем.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы насякомых