Белы Ікол (у іншым перакладзе Белы Клык) — аповесць амерыканскага пісьменніка Джэка Лондана пра шлях дзікага воўкасаба да прыручэння на тэрыторыі Юкан і Паўночна-Заходніх тэрыторыях падчас Кландайкскай залатой ліхаманкі ў 1890-х гадах.

Упершыню была надрукавана ў часопісе The Outing Magazine з мая па кастрычнік 1906 года, а ў кастрычніку 1906 года была апублікавана асобнай кнігай. Гэта твор-суправаджэнне (і тэматычнае люстэрка) да самага вядомага твора Лондана «Кліч продкаў» (1903), у якім распавядаецца пра выкрадзенага, прыручанага сабаку, які прымае сваіх дзікіх продкаў, каб выжыць і квітнець у дзікай прыродзе.

Значная частка твора напісана ад імя галоўнага сабачага персанажа, што дазваляе назіраць, як жывёлы ўспрымаюць свой свет і як яны ўспрымаюць людзей. «Белы Ікол» даследуе жорсткі свет дзікіх жывёл і гэтак жа жорсткі свет людзей.

Гісторыя публікацый З моманту публікацыі аповесць была перакладзена на больш чым 89 розных моў і выпушчана ў выглядзе трохтомніка, выдадзенага шрыфтам Брайля. Першы пераклад аповесці на беларускую мову выйшаў у 1932 годзе.

Адаптацыі Аповесць адаптаваная ў фільмы і працягі, мультфільмы і аўдыякнігі.

Фільмы

White Fang (1925) White Fang (1936) White Fang (1946) White Fang (1973) Challenge to White Fang (1974) White Fang to the Rescue (1974) White Fang and the Hunter (1975) Zanna Bianca e il grande Kid (1977) The Story of White Fang (1982), анімэ-фільм White Fang (1991) White Fang 2: Myth of the White Wolf (1994) White Fang (1997) White Fang (2018), мультфільм

Тэлесерыялы

The Legend of White Fang (1992) White Fang (1993)

Музыка

«White Mountain» з альбома Trespass гурта Genesis (1970)

Тэатр Шматлікія спектаклі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Ваўкі ў культуры Катэгорыя:Творы 1906 года Катэгорыя:Творы Джэка Лондана