«Ваўчаняты» — прыгодніцкая аповесць А. Александровіча, А. Вольнага і А. Дудара. Аўтарамі твор вызначаны як «раман беларускіх лясоў».
Напісанне Андрэй Александровіч успамінаў:Гэта быў сапраўдны сацыяльны заказ. Запрасілі неяк нашу тройцу ў ЦК камсамола і паскардзіліся, што няма ў нас цікавай кніжкі пра героіку грамадзянскай вайны, пра подзвігі юных беларускіх партызан. І паставілі перад намі задачу стварыць захапляючую прыгодніцкую кніжку для дзяцей. Мы паабяцалі, але і самі не ўяўлялі, што і як будзем пісаць. Мінуў тыдзень, другі, а мы так нічога і не прыдумалі. Пачалі шукаць былых падпольшчыкаў і партызан. Яны нам столькі расказалі цікавага і амаль неверагоднага, што матэрыялу хапіла б на тры кніжкі. Але трэба было спяшацца. Мы фантазіравалі, асабліва на гэта быў здатны Анатоль Вольны, прыдумлялі сюжэт, паасобку пісалі раздзелы, спрачаліся, зводзілі разам напісанае. Праз некалькі месяцаў выйшла кніжка. Сапраўды, да дзірак зачытвалі нашых „Ваўчанят“. Цяпер нават і ў бібліяграфію не ўключаю гэты хаўрусны твор.
Змест Вясковыя камсамольцы Алесь, Янка, Сцёпка і іншыя арганізуюць атрад пад назвай «Ваўчаняты», каб змагацца з войскам Станіслава Балаховіча.
Крытыка Любоў Гарэлік ацэньвала твор як «наіўны, меладраматычны, дзе неверагоднае нярэдка не суадносіцца з логікай жыццёвай праўды».
Гл. таксама
Дрыгва
Літаратура
Катэгорыя:Андрэй Александровіч Катэгорыя:Анатоль Вольны Катэгорыя:Алесь Дудар Катэгорыя:Аповесці на беларускай мове Катэгорыя:Прыгодніцкая літаратура Катэгорыя:Творы 1925 года Катэгорыя:Кнігі пра савецка-польскую вайну