Падсуднасць — размежаванне кампетэнцыі паміж судамі па разглядзе спраў па 1-й інстанцыі. У судовым працэсе Рэспублікі Беларусь адрозніваюць 2 віды падсуднасці: прадметную (радавую — па віду злачынства або прадмета і характару цывільнай справы); тэрытарыяльную (па месцы ўчынення злачынства або месцы жыхарства адказчыка). Калі месца ўчынення злачынства ўстанавіць немагчыма, падсуднасць устанаўліваецца па месцы заканчэння следства або дазнання. Па цывільных справах іск звычайна прад’яўляецца па месцы жыхарства адказчыка, іск да юрыдычнай асобы — па месцы знаходжання яго органа або маёмасці. Літаратура

Катэгорыя:Працэсуальнае права