«Падушачка» - старажытны беларускі народны гульнявы танец-карагод. Музычны памер 2-дольны. Тэмп умераны, часам павольны. Выконваецца пад прыпеўкі з тыповым зачынам: «Падушачка, падушачка, а ўсё пухавая». Вядома ў розных харэаграфічных варыянтах: карагодным, танцавальным, мяшаным. Пры карагодным варыянце пара салістаў разыгрывае тэкст песні ў цэнтры круга. Для танцавальнага варыянта характэрна пастаянная змена пар і стварэнне новых пар у крузе, інструментальнае суправаджэнне. Мяшаны варыянт спалучае элементы гульні, танца і карагода. Сцэнічным рэдакцыям танца, створаным балетмайстрамі Янкам Хворастам (1940-я г., Беларускі ансамбль песні і танца) і Юрыем Сляпнёвым, уласцівы паскарэнне тэмпу, мадэрнізацыя тэксту. Літаратура
Катэгорыя:Беларускія народныя танцы