Сямён Паўлавіч Пад’ячаў (; ) — рускі сялянскі пісьменнік.
Біяграфія Друкаваўся з 1888 года. Асноўныя тэмы апавяданняў, зборнікі нарысаў «Па этапе» (1903), аповесцей «Пакуты» (1902), «Сярод рабочых» (1904), «Забытыя» (1909) і інш. — жыццё вёскі, лёс сялянства. Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Маё жыццё» (кн. 1—2, 1929—32). Яго творчасці ўласцівы тонкая назіральнасць, багацце народнай мовы, форма сказа, драматычная напружанасць канфліктаў, гумар.
Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі