Падымнае — асноўны дзяржаўны пазямельны падатак у Рэчы Паспалітай, у т. л. на Беларусі, у 17—18 ст. Уведзена ў 1649 годзе. Адзінка абкладання — двор ці дым; стаўка 1 падымнае складала 0,5 злотага (15 грошаў за год). Памер падатку не залежаў ад заможнасці гаспадаркі і вызначаўся сеймам: у 1650—16 годзе падымнае, у 1653—12 падымнае з дыма. Плацілі падымнае сяляне, мяшчане і дробная шляхта; феадалы ад яго вызваляліся (да 1775) і збіралі яго з насельніцтва ў сваіх уладаннях. Для налічэння падымнага перыядычна праводзіліся перапісы дымоў, пры гэтым феадалы нярэдка ўгойвалі частку дымоў, а падатак з іх прысвойвалі. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі заменены іншымі падаткамі.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя падаткаабкладання