У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 2011 годзе.

Студзень 21 студзеня: Мікалай Трафімавіч Чадовіч (62) — беларускі пісьменнік-фантаст.

Люты 21 лютага: Рыд Сяргеевіч Таліпаў (62) — беларускі тэатральны рэжысёр.

Сакавік 10 сакавіка: Янка Сіпакоў (75) — беларускі паэт. 30 сакавіка: Людміла Маркаўна Гурчанка (75) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, эстрадная спявачка, Народная артыстка СССР (1983).

Красавік 22 красавіка: Сяргей Леанідавіч Лагун (22) — беларускі цяжкаатлет, сярэбраны (2009) і бронзавы (2010) прызёр чэмпіянатаў свету ў вагавой катэгорыі да 85 кг.

Май 29 мая: Ферэнц Мадл (80) — венгерскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Венгрыі (2000—2005).

Чэрвень 9 чэрвеня: Павел Андрэевіч Місько (80) — беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст.

Ліпень ] 21 ліпеня: Казімір Свёнтак (96) — беларускі і польскі рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч.

Жнівень 16 жніўня: Андрэй Баюк (67) — славенскі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Славеніі (2000).

Верасень ] 7 верасня: Руслан Альбертавіч Салей (36) — беларускі хакеіст, абаронца.

Кастрычнік ] 20 кастрычніка: Муамар Кадафі (69) — лівійскі дзяржаўны дзеяч, Братэрскі правадыр і кіраўнік рэвалюцыі (1969—2011).

Лістапад 19 лістапада: Валерый Мікалаевіч Раеўскі (72) — беларускі тэатральны рэжысёр, Народны артыст Беларусі (1998).

Снежань ] ] 17 снежня: Кім Чэн Ір (70) — паўночнакарэйскі дзяржаўны дзеяч, Вялікі Кіраўнік Паўночнай Карэі (1993—2011). 18 снежня: Вацлаў Гавел (75) — чэхаславацкі і чэшскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Чэхіі і Чэхаславакіі (1989—1992), Прэзідэнт Чэхіі (1993—2003).

Гл. таксама Спіс народжаных у 2011 годзе

Крыніцы

2011