Кузьма Іванавіч Заслаўскі () — князь з роду Заслаўскіх (блізкія да Астрожскіх), дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Малодшы сын князя Івана Юр’евіча Заслаўскага і Алены Фёдараўны. Дзяржаўца свіслацкі (1540—1543).

Быў жанаты з княгіняй Настассяй Юр’еўнай Гальшанскай-Дубровіцкай. Іх дзеці ў 1556 годзе пры падзеле спадчыны згаслага роду князёў Гальшанскіх атрымалі палову Глуска ў Новагародскім і Рычаў у Пінскім павеце.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Кузьма Іванавіч