Мсціслаўскае радовішча фасфарытаў — радовішча каля паўднёва-ўсходняй ускраіны г. Мсціслаў Магілёўскай вобласці. Пластавы паклад звязаны з сенаманскімі адкладамі верхняга мелу. Фасфарыты прымеркаваны да тоўшчы глаўканітава-кварцавых пяскоў і прадстаўлены цёмна-шэрымі жаўлакамі, пясчана-жаўлачнымі слаямі і фасфарытавай плітой. Папярэдне разведаныя запасы 175 млн т. Магутнасць карыснай тоўшчы 0,12—14,1 м, фасфарытавай пліты 0,05—0,3 м, ускрышы (пяскі, гліны, супескі, мергель, мел) 5,3—46,3 м. Колькасць пяцівокісу фосфару ў зыходнай рудзе 3,14—18,4 %. Фасфарыты прыдатныя для вытворчасці мінеральных угнаенняў.

Літаратура

Катэгорыя:Геалогія Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Радовішчы Беларусі