Лабковіцкае радовішча фасфарытаў — радовішча ў Крычаўскім і Мсціслаўскім раёнах Магілёўскай вобласці, за 15 км на поўнач ад г. Крычаў, на захад ад в. Лабковічы. Пластавы паклад звязаны з кварцава-глаўканітавымі пяскамі сенаманскага яруса (верхні мел). Фасфарыты прадстаўлены цёмна-шэрымі жаўлакамі, пясчана-жаўлачнымі пластамі і суцэльнай плітой. Папярэдне разведаныя запасы 18,6 млн т, перспектыўныя — 227 млн т. Магутнасць карыснай тоўшчы да 3 м, ускрышы (пяскі, супескі, мергель, мел) 20—79 м. Фасфарыты прыдатныя на вытворчасць мінеральных угнаенняў.

Літаратура

Катэгорыя:Геалогія Крычаўскага раёна Катэгорыя:Геалогія Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Радовішчы Беларусі