Алякса́ндр Сталіевіч Партно́ў () — беларускі прыгун ў ваду, заслужаны майстар спорту СССР (1980), алімпійскі чэмпіён 1980 года на 3-метровым трампліне. Адзін з 4 алімпійскіх чэмпіёнаў па скачках у ваду ў гісторыі савецкага спорту (разам з Уладзімірам Васіным, Аленай Вайцэхоўскай і Ірынай Калінінай).
Біяграфія Бацькі Аляксандра — Сталій Львовіч і Лідзія Міхайлаўна — былі трэнерамі па скачках у ваду. Хлопчыка з дзяцінства рыхтавалі да спорта, нагружаючы кросамі, заняткамі на батуце, акрабатычнымі практыкаваннямі.
Спачатку Аляксандр спецыялізаваўся на скачках з 10-метровай вышкі, пад кіраўніцтвам Анатоля Андрэева. Але пасля няўдалага трэніровачнага скачка перайшоў на 3-метровы трамплін, і трэнерам хлопчыка стаў яго бацька.
У 1976 годе перамог у матчы СССР — ГДР і атрымаў бронзавы медаль юніёрскага чэмпіянату Еўропы.
Да 1979 году падрыхтаваў адну з самых складаных адвольных праграм у свеце і прадэманстраваў яе на Спартакіядзе народаў СССР, дзе заняў чацвёртае месца.
У сакавіку 1980 года прэзентаваў унікальную праграму на міжнародным турніры «Вясновыя ластаўкі» ў Мінску, з якой ён атрымаў перамогу. На наступным адборачным турніры прыгун траўміраваў калена за пяць дзён да Алімпійскіх Гульняў, але медыкі зрабілі ўсё магчымае для ўдзелу беларуса ў Алімпіядзе-80 у Маскве. З другой сумай балаў Аляксандр прайшоў кваліфікацыю і ўпэўнена адчуваў сябе ў фінале. Аднак, падчас наскоку на трамплін у восьмым скачку загудзела публіка за шкляной перагародкай, якая хварэла за плыўчых. Аглушаны Аляксандр сарваў скачок. Па правілах, калі спартовец не змог выканаць скачок з-за вонкавых перашкод, яму дазвалялась яго паўтарыць. Аляксандр мог бы спрасціць элементы, але, ведаючы, што суддзі будуць прадузятыя да яго, вырашыў дэманстраваць усё, на што здольны. Ён набраў гросмайстарскую суму ў фінале — 614,970, і такім чынам стаў недасягальным алімпійскім чэмпіёнам на 3-метровым трампліне.
Чэмпіён Еўропы 1981 у скачках з трампліна. Чэмпіён СССР 1982, 1984, 1987 і 1988 гадоўНАК РБ. Аляксандр Партноў..
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры. Выступаў за «Дынама» (Мінск). Удзельнічаў таксама ў Летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года, дзе заняў 10-е месца.
Пасля заканчэння кар’еры спартсмена стаў дзіцячым трэнерам.
Крыніцы
Спасылкі НАК РБ. Аляксандр Партноў.
Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1980 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па скачках у ваду Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікіданых: P373) Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баку Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1961 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 17 верасня Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК