Януш Янушавіч Заслаўскі () — князь з роду Заслаўскіх (блізкія да Астрожскіх), дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Біяграфія Сын Януша Кузьміча Заслаўскага. Быў буйным землеўладальнікам на Валыні. Ваявода валынскі (1604—1629), ваявода падляшскі (1591—1604), староста жытомірскі (1595—1606), староста пераяслаўскі (1620—1629). Удзельнічаў у выправах на Малдавію, змагаўся супраць татараў і казацкіх паўстанняў пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі. Падтрымліваў караля Жыгімонта III Вазу падчас рокашу Зебржыдоўскага.

Паходзіў з праваслаўнай сям’і, аднак пазней перайшоў у кальвінізм, а пад канец жыцця прыняў каталіцтва. Жонка — Аляксандра Раманаўна з Сангушкаў. Сын Аляксандр заняў пасаду ваяводы брацлаўскага і кіеўскага. Нашчадкі Януша Янушавіча жылі да 1677 года.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Януш Янушавіч