Літоўскі нацыянальны мастацкі музей (, да 28 лютага 2020 года — Літоўскі мастацкі музей) — нацыянальны музей Літвы, член Міжнароднага савета музеяў (ICOM). Заснавальнік музея — Міністэрства культуры Літоўскай Рэспублікі. Асноўныя напрамкі дзейнасці музея — збор, вывучэнне, рэстаўрацыя і прапаганда помнікаў духоўнай і матэрыяльнай культуры. У склад Літоўскага мастацкага музея ўваходзіць некалькі структурных падраздзяленняў — спецыялізаваных музеяў і галерэй у Вільні і іншых гарадах Літвы.

Гісторыя У 1933 годзе ў Вільні быў заснаваны Гарадскі музей. На яго аснове ў 1940 г. быў створаны дзяржаўны музей мастацкага профілю. Фонды склалі творы, атрыманыя ў спадчыну ад Гарадскога музея, Літоўскага навуковага таварыства, атрыманыя ад калекцый нацыяналізаваных маёнткаў, розных устаноў, набытыя ў прыватных асоб. Падчас Другой сусветнай вайны частка экспанатаў была вывезена, знішчана або пашкоджана. У 1941 годзе музей быў рэарганізаваны ў Віленскі дзяржаўны мастацкі музей, у 1966 годзе пераўтвораны ў Дзяржаўны мастацкі музей Літоўскай ССР, з 1990 года — Літоўскі мастацкі музей.

Музей размяшчаўся ў былой віленскай ратушы. У 1964—1992 гадах музею належаў Музей тэатра і музыкі, у 1975—1991 гадах — касцёл Усіх Святых, у якім дзейнічаў Музей народнага мастацтва, у 1978—1995 гадах — экспазіцыя Веркайскай сядзібы (усе ў Вільні). Крыніцы

Катэгорыя:Музеі Вільні