Грамадзянская вайна ў Афганістане 1989—1992 гадоў — узброены канфлікт, які разгарнуўся пасля вываду савецкіх войск з Афганістана паміж маджахедамі і ўрадам Народна-дэмакратычнай партыі.
Ход падзей У лютым 1989 года Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане пакінуў краіну, што адзначала завяршэнне Афганскай вайны 1979—1989 гадоў, але баявыя дзеянні працягнуліся, на гэты раз без актыўнага ўдзелу замежных войск.
Баявы дух маджахедаў быў па-ранейшаму высокі. Яны адтрымлівалі зброю ад Пакістана ў парушэнне Жэнеўскіх пагадненняў. Але і савецкі бок працягваў забяспечваць саюзнікаў.
У сакавіку 1989 года пад Джалалабадам пачалося буйное наступленне маджахедаў пры актыўнай падтрымцы пакістанцаў, якія былі ўпэўненыя, што за падзеннем горада рушыць услед падзенне Кабула. Баевікі занялі вартавы пост, а потым паспрабавалі захапіць аэрапорт, але панеслі сур’ёзныя страты і былі адкінуты. Справа пагаршала няздольнасць асобных камандзіраў маджахедаў дамовіцца аб адзіным плане дзеянняў. У пачатку бітвы маджахеды пакаралі смерцю шэраг палонных, што ўмацавала гатоўнасць урадавых салдат супраціўляцца. Акрамя таго, афганскія ўлады запыталі падтрымку ў савецкіх ваенспецаў, якія правялі ракетныя абстрэлы пазіцый баевікоў. У ліпені апазіцыя была адкінута ад горада.
Мяцежнікі не здолелі весці маштабную вайну, а таму іх напады былі адбітыя. Скарыстаўшыся перадышкай, урад Махамада Наджыбулы ўмацаваў армію і міліцыю, значна павялічыўшы колькасць сілавікоў.
Перадышка была нядоўгай. Да канца лета 1990 года сілы ўрада паўсюдна перайшлі да абароны, у той час як войскі маджахедаў павялічыліся. Баевікі паступова захапілі значную частку краіны. У прыватнасці, пад кантроль маджахедаў трапіў Хост. У першай палове 1991 года ўрад кантраляваў усяго 10% тэрыторыі Афганістана. Баявы дух арміі быў на нулі, і салдаты паўсюдна дэзерціравалі. Адначасна ў Кабула не засталося высокапастаўленых заступнікаў у Крамле, бо ўрад постсавецкай Расіі на чале з Барысам Ельцынам не быў мае намеру марнаваць грошы на Афганістан. Чыноўнікі пачалі адкрыта казаць, што ад Наджыбулы варта пазбавіцца і падтрымаць апазіцыю. У студзені 1992 года Масква спыніла пастаўку ваеннага рыштунку і паліва рэжыму Наджыбулы.
Гэта ўзмацніла разлажэнне афганскай арміі, і паўстанцы пачалі захопліваць буйныя гарады і ўсё часцей праводзілі тэракты ў самім Кабуле.
У красавіку 1992 года маджахеды бяруць Кабул. Тым самым Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан пала. Аднак баі за Кабул і грамадзянская вайна працягнуліся.
Літаратура Брейтвейт, Родрик Афган: русские на войне / Родрик Брейтвейт; пер. с англ. А. Ширикова. — Москва: АСТ: CORPUS, 2013.
Катэгорыя:Войны Афганістана