Памілаванне — адмена або змякчэнне крымінальнага пакарання. З’яўляецца адным з асноўных канстытуцыйных паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы амаль ва ўсіх краінах свету. Уяўляе сабой акт індывідуальнай міласэрнасці да асобы, асуджанай судом за ўчыненне якога-небудзь (звычайна цяжкага) злачынства. Прымяненне памілавання можа быць матывавана па-рознаму (чыстасардэчнае раскаянне, проста з меркавання гуманнасці і інш.). Найчасцей у выніку памілавання найбольш суровыя меры пакарання (напрыклад, смяротнае пакаранне) замяняюцца на больш мяккія. З асобы, якая адбыла пакаранне, актам памілавання можа быць знята судзімасць. У Рэспубліцы Беларусь права памілавання належыць Прэзідэнту дзяржавы. Літаратура
Катэгорыя:Крымінальна-выканаўчае права