Міністэрства сельскай гаспадаркі Латвійскай Рэспублікі () — дзяржаўны орган улады Латвіі, адказвае за распрацоўку і рэалізацыю нацыянальнай палітыкі ў галіне сельскай гаспадаркі, лясной гаспадаркі, рыбалоўства і развіцця сельскіх раёнаў.

Адміністрацыйным кіраўніком міністэрства з’яўляецца дзяржаўны сакратар, а палітычным кіраўніком — міністр сельскай гаспадаркі. Штаб-кватэра міністэрства знаходзіцца ў па адрасе Republikas laukums 2 у Рызе.

Створана як Міністэрства сельскай гаспадаркі Латвійскай Рэспублікі 19 лістапада 1918 года, адразу пасля абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Пасля савецкай акупацыі Латвіі ў 1940 годзе міністэрства было скасавана.

Крыніцы

Катэгорыя:Міністэрствы Латвіі