Міхал Антоні Копаць герба Крое (памёр на мяжы мая і чэрвеня 1727 г. ) — пісар вялікі літоўскі ў 1726 г., літоўскі скарбнік у 1720–1726 гг., чашнік ашмянскі ў 1711 г., пінскі абозны у 1703 г., літоўскі інстыгатар у 1708–1709 гг., патрон Галоўнага трыбунала Вялікага княства Літоўскага, староста ашмянскі ў 1727 г.

Ён быў паслом ад Ашмянскага павета на соймы ў 1720, 1722 і 1724 гадах.

Жанаты на Ганне Нарамоўскай, ад якой меў дзяцей:

Ганна, замужам за харунжым ашмянскім Гіларыям Хамінскім (брат пісара вялікалітоўскага Людвіка Якуба Хамінскага ) Канстанцыя, за пісарам скарбовым літоўскім Францішкам Зындрам-Касцялкоўскім. Тэрэза Калумбіна, за падкаморым віленскім Міхалам Антоніям Горайна Марыяна Амброзія, за кашталянам Станіславам Антоніям Буржынскім Барбара, за ваяводам берасцейскім Мікалаем Тадэвушам Лапацінскім.

Зноскі

Бібліяграфія

Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV-XVIII wieku. Spisy". Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. Kórnik 1994, s. 216. Teka Gabryela Junoszy Podoskiego, t. II, Poznań 1855, s. 105. Катэгорыя:Памерлі ў 1727 годзе Катэгорыя:Старосты ашмянскія Катэгорыя:Скарбныя Катэгорыя:Падчашыі ашмянскія Катэгорыя:Пісары вялікія літоўскія Катэгорыя:Копці (род) Катэгорыя:Інстыгатары вялікія літоўскія