Міністэрства культуры Латвійскай Рэспублікі () — орган выканаўчай улады Латвіі ў сферы культуры. Міністэрствам культуры на палітычным узроўні кіруе міністар культуры.
Створана ў 1990 годзе ў першым урадзе (Саветам міністраў) Латвійскай Рэспублікі пасля абвяшчэння Дэкларацыі аб аднаўленні незалежнасці Латвіі, замест Камітэта па культуры пры Савеце міністраў Латвійскай ССР.
Функцыі і задачы міністэрства рэгламентуюцца яго Палажэннем. Аператыўнай працай міністэрства кіруе дзяржаўны сакратар. Асноўныя задачы дзяржаўнага сакратара — распрацоўка галіновай палітыкі і стратэгіі развіцця арганізацый культуры і галіны ўвогуле, рэалізацыя палітыкі ў галіне культуры, кіраванне адміністрацыйнай работай устаноў культуры і арганізацыя выканання функцый міністэрства. Крыніцы
Катэгорыя:Міністэрствы Латвіі