Франсіска Хасэ дэ Паўла Сантандэр-і-Аманья (; ) — ваенны і палітычны дзеяч, нацыянальны герой Калумбіі, адзін з кіраўнікоў патрыятычных сіл у Вайне8 за незалежнасць у Лацінскай Амерыцы — галоўнакамандуючы патрыятычнай арміяй.
Біяграфія Нарадзіўся ў Вільі-дэ-Расарыа, недалёка ад Кукуты (віцэ-каралеўства Новая Гранада); яго бацькамі былі дон Хуан Аўгусцін Сантандэр-і-Кальменарэс і донна Мануэла Антаніна дэ Аманія-і-Радрыгес. У 1805 годзе ён пераехаў у Санта-Фэ-дэ-Багата, дзе вывучаў юрыспрудэнцыю ў Каледжы Св. Варфаламея і ва Універсітэце Св. Тамаша.
Падчас рэвалюцыйных падзей 1810 года ўступіў у войска, падчас вайны паміж цэнтралістамі і федэралістамі пад кіраўніцтвам Антоніа Барая ваяваў супраць Антоніа Нарыньё, у 1812 годзе атрымаў званне палкоўніка. Калі Новая Гранада была адваяваная іспанцамі Сантандэр бег да венесуэльскай мяжы і пазней далучыўся да Сімона Балівара.
У 1819 годзе Сантандер камандаваў авангардам войскаў Балівара ў Новай Гранадзе. У 1821 годзе на Кангрэсе ў Кукуце быў абраны віцэ-прэзідэнтам Вялікай Калумбіі, стаўшы падчас паўднёвага паходу Балівара фактычным кіраўніком краіны. На пасадзе кіраўніка дзяржавы Сантандэр праводзіў цэнтралісцкую палітыку, змагаючыся з федэралісцкімі і сепаратысцкімі тэндэнцыямі.
Калі ў 1826 годзе адбылося паўстанне ў Венесуэле пад кіраўніцтвам Паэса, то Сантандэр і Балівар разышліся ў поглядах па пытанні яго падаўлення: калі Сантандэр лічыў, што бунтаўшчыкоў трэба прыкладна пакараць, то Балівар, які вярнуўся з Перу, абвясціў амністыю і зрабіў Паэса вярхоўным галоўнакамандуючым. У 1828 годзе на канстытуцыйным кангрэсе ў Аканні здарыўся адкрыты раскол паміж прыхільнікамі Балівара і Сантандэра ў пытанні пра будучы лад краіны. Пасля гэтага Балівар аб’явіў сябе дыктатарам і скасаваў пасаду віцэ-прэзідэнта.
25 верасня 1828 года на Балівара быў здзейснены замах. Сантандэра арыштавалі, абвінавцілі ў арганізацыі гэтага замаху і прыгавораны да смерці, але затым Балівар прабачыў і выслаў з краіны.
Пасля смерці Балівара і распаду Вялікай Калумбіі Сантандэр у 1832 годзе вярнуўся на радзіму і стаў прэзідэнтам Новай Гранады. Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміна ён заставаўся важнай і ўплывовай палітычнай фігурай да самай сваёй смерці. Яго ідэалогія легла ў аснову Калумбійскай ліберальнай партыі.
Пахаваны на Цэнтральных могілках Багаты.
Крыніцы
Катэгорыя:Прэзідэнты Вялікай Калумбіі