Ежы Людвік Рэмер (пол. Jerzy Ludwik Remer, 16 красавіка 1888, Затар - 16 лютага 1979, Торунь) — польскі мастацтвазнаўца і кансерватар помнікаў, кансерватар віленска-наваградскай акругі і прафесар гісторыі мастацтва ў Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя (1922-28).Remer Jerzy // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXI. S. 97-98.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і Эдварда (1859–1925), касіра маёнтка Патоцкіх, і Марыі, народжанай Грыхоўскай (1867–1947). У 1899–1907 гадах вучыўся ў рэальнай гімназіі ў Вадавіцах . У 1914 годзе скончыў факультэт гісторыі мастацтваў Ягелонскага ўніверсітэта. Практыкаваўся ў якасці рэстаўратара помнікаў у Парыжы і наведваў спецыялізаваны курс музеялогіі і кансервацыі ў Школе Луўра. Падчас Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў аўстрыйскую армію, ваяваў у Польскіх легіёнах.
З пачатку незалежнасці Польшчы працаваў у аддзелах аховы помнікаў — спачатку ў Чэнстахове і Кельцэ, а пазней у Вільні.
У 1922-28 жыў у Вільні, працаваў кансерватарам віленска-наваградскай акругі, а таксама кіраваў мастацкім аддзелам ва ўрадзе Віленскага ваяводства. Таксама выкладаў у Віленскім універсітэце Стэфана Баторыя як заступца прафесара гісторыі мастацтва і кансервацыі на мастацкім факультэце.
Ініцыяваў аднаўленне Навагрудскага замка. Ажыццяўляў навуковае кіраўніцтва кансервацыі абраза Маці Божай Вострабрамскай у 1925 годзе.
Станіслаў Лорэнц, які прыйшоў яму на замену, такім чынам яго згадваў: Вельмі амбіцыйны, поўны ініцыятывы, таленавіты арганізатар і таварыскі па характару, ён дасягнуў вельмі паважанай пасады ў Вільні, а паколькі быў таксама прызначаны намеснікам прафесара гісторыі мастацтва на мастацкім факультэце УСБ, то меў шырокі спектр дзейнасці. Ён апынуўся ў Вільні ў той час, калі пасля вызвалення польскае жыццё перабудоўвалася, абапіраючыся на старыя віленскія традыцыі, а ў галіне аховы помнікаў яго роля была піянерскай.S. Lorentz, Album wileńskie, PIW, Warszawa 1986, s. 12.З 1930 года быў генеральным кансерватарам помнікаў. Запачаткаваў першую сістэматычную праграму кансервацыі помнікаў, знішчаных падчас Першай сусветнай вайны. Быў суаўтарам закона пра ахову гістарычных помнікаў.
У 1937 годзе яго знялі з пасады і перавялі ў Кракаў, калі ён выступіў супраць планаванай куплі і перавозкі ў Варшаву познягатычнага паліпціха Святога Яна з аўгустынскага манастыра ў Кракаве. У міжваенны перыяд ён працаваў у некалькіх арганізацыях, якія займаліся аховай помнікаў: Таварыстве аховы гістарычных помнікаў, Польскай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў, Таварыстве аховы народнага мастацтва, Польскім турыстычным таварыстве і Міжнароднай камісіі па гістарычных помніках. У 1931–1932 гадах быў рэдактарам часопіса «Ziemia».
У 1938–1939 гадах быў кансерватарам помнікаў у Варшаўскім ваяводстве (з 1 лістапада 1938 г.) і Беластоцкім ваяводстве. Падчас вайны жыў і працаваў у Варшаве, пасля вайны быў губернскім кансерватарам помнікаў у Паморскім ваяводскім упраўленні ў Быдгашчы. У 1947 годзе стаў дырэктарам Раённага музея ў Торуні і займаў гэтую пасаду да 1971 года, таксама працаваў ва Універсітэце Мікалая Каперніка, куды яго разам з іншымі інтэлектуаламі з Львова і Вільні прывёў Людвік Калянкоўскі.
Памёр у 1979 годзе ў Торуні і пахаваны на могілках Святога Георгія.
Прыватнае жыццё З 20 студзеня 1912 года быў жанаты на Эміліі, народжанай Тшэцецкай (1893–1976). Дзяцей не было.
Выбраныя публікацыі Architektura monumentalna w województwie nowogródzkim, Ziemia, 1925, nr. 10-12.
Madonna warowni wileńskiej: (rzecz o obrazie Matki Boskiej Ostrobramskiej). Kraków, 1927.
W służbie sztuki: u źródeł twórczości Ferdynanda Ruszczyca. Wilno, 1927.
Wilno (Cuda Polski). Poznań: Wydawnictwo Polskie R.Wegner, 1934.
Toruń : historia, ludzie, sztuka. Toruń, Łódź 1962
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Памерлі ў 1979 годзе Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Мікалая Каперніка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1888 годзе Катэгорыя:Польскія рэстаўратары Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы Катэгорыя:Узнагароджаныя нагрудным знакам 1000-годдзя польскай дзяржавы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»