Кравец або Сцяпан — адзін з Барысавых камянёў — помнік прыроды і эпіграфікі XII ст., які да 1936 года ляжаў каля Высокага Гарадца, цяпер у Талачынскім раёне.

Гісторыя

У 1889 годзе этнограф і археолаг Еўдакім Раманаў паведаміў пра адкрыццё каля Высокага Гарадца Сенненскага павета Магілёўскай губерні яшчэ аднаго Барысава каменя.

Паводле Раманава, камень ляжаў на паўднёвы ўсход ад вёскі па дарозе ў Петрашы, гэта была глыба чырвонага граніту амаль квадратнай формы, памерам 4¼ × 4¼ аршыны (прыкладна 3 × 3 метры) і вышынёй 1½ аршына (каля 1 метра). На камені быў высечаны васьміканцовы крыж і надпіс, большая частка надпісу невыразная. Аднак, паводле Раманава, цалкам пазнаваўся звычайны для Барысавых камянёў тэкст: «Господи, помоги рабу своему Борису». Даследчык адзначыў, крыж на камені быў даволі дакладна арыентаваны па баках свету, вяршыняй — на ўсход, асновай — на захад. Паўночны край каменя быў адколаты, таму надпіс там не захаваўся.

Раманаў адзначаў, што мясцовыя жыхары называлі камень «Краўцом», даследчык запісаў пачутае паданне: «Давно, в незапамятные времена, камень обладал чудною силою шить платье. Стоило принести вечером сукно или другую ткань и сказать: „Степан, сшей мне жупан!“ — и наутро получалось готовое платье… Но одна женщина вздумала насмеяться над „Кравцом“: принесши сукно, она попросила камень сшить ей ни то, ни сё. Утром берёт платье, но оно испорчено: один рукав на надлежащем месте, а другой пришит к поле внизу… С той поры „Кравец“ перестал шить, хотя и до сего времени на камне заметны следы бывших когда-то ножниц».

У 1937 годзе камень быў разбіты невядомымі на некалькі частак. У 1941 годзе Віцебскай абласной навуковай экспедыцыяй па ахове помнікаў рэвалюцыі, гісторыі і мастацтва камень узяты пад ахову дзяржавы. Была запланавана рэстаўрацыя каменя з выкарыстаннем злучальнага матэрыялу, якой перашкодзіла вайна.

Гл. таксама

Камень-кравец у беларускай міфалогіі.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Барысавы камяні