Валянцін Георгіевіч Панамароў (,  — ) — рускамоўны пісьменнік Беларусі.

Біяграфія Вучыўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя Жукоўскага (1942—44), Маскоўскім інстытуце міжнародных адносін (1944—45). З 1945 літсупрацоўнік газеты «Правда». У 1949—76 карэспандэнт «Правды», «Огонька», «Известий», «Литературной газеты» па Беларусі, на Дзяржтэлерадыё Беларусі. Друкаваўся з 1946 года. Пісаў на рускай мове. У кнігах нарысаў «Партызанскія гады Арлоўскага» (1958), «На хвалях жыцця» (1961), «Суд выратоўвае забойцаў» (1963), «Раскажы маім дзяўчаткам…» (1969, нарысы і апавяданні), «К.​П.​Арлоўскі» (1977), «Усё так і было» (1984) і інш. гераізм бел. народа ў гады Вял. Айч. вайны, партрэты сучаснікаў. Аўтар дакументентальнай аповесці пра К.​П.​Арлоўскага «Мяцежнае сэрца» (1970), успамінаў пра П.​Броўку, А.​Куляшова, М.​Лынькова, П.​Пестрака і інш., сцэнарыя дакументальнага фільма «У агні жыцця» (1969). Літаратура