Мікалай Афанасьевіч Панамароў (; ) — расійскі графік. Народны мастак РСФСР (1968). Народны мастак СССР (1977). Правадзейны член АМ СССР (1973).

Біяграфія Вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце (1940—50), з 1949 года выкладаў у ім. У 1973—88 гадах старшыня праўлення Саюза мастакоў СССР. У 1991—92 гадах — прэзідэнт АМ СССР. Творам уласцівы тонкасць каларыту, выразная рытміка буйных каляровых плоскасцей, архітэктанічная яснасць кампазіцыі: серыі «Шахцёры Данбаса» (1949—50), «Паўночны В’етнам» (1957, 1958), «Па Індыі» (1961), «Дарогі да Асуана» (1966—67), «Ветразі Падмаскоўя» (1969), «На Доне» (1980—81). Сталінская прэмія 1951. Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Расіі