Леанід Фёдаравіч Панамарэнка (н. , в. Вятхінь, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В.І.Мухінай (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1968). З 1957 года працаваў на Мінскім фарфоравым заводзе, з 1964 года на Івянецкай фабрыцы мастацкіх вырабаў, з 1966 года на Мінскім мастацкім камбінаце. Працуе ў галіне керамікі. Для работ характэрны творчае засваенне традыцыйных форм народнага ганчарнага посуду, спалучэнне традыцыйных і сучасных спосабаў апрацоўкі матэрыялаў, стрыманая колеравая гама з падкрэсленымі прыроднымі ўласцівасцямі матэрыялу. Сярод твораў: сервізы «Авальны» (1957), «Восень» (1962), «Вяночак» (1970), кампазіцыі «Мара» (1972), «Салют» (1975), серыі дэкар. ваз «Па родных матывах» (1970—80-я г.), «Змрок» і «Ноч» (1964—84). З 1990-х г. займаецца белай керамікай (серыі «Зямля пад белымі крыламі», «Белыя сувеніры»). Аўтар дэкаратыўных пластоў, дробнай пластыкі, акварэляў і інш. Аформіў інтэр’ер паліклінікі ў г. Маладзечна (1980), сталовую Мазырскага завода меліярацацыйных машын (1982), дзіцячую бібліятэку № 2 г. Мінска (1983) і інш.
Літаратура