Пантограф — прылада для перачэрчвання карт, планаў, рысункаў змененага, звычайна больш дробнага маштабу. Бываюць розных памераў і канструкцый, у т. л. падвесныя, на колцах і інш. Падвесны пантограф дае больш высокую дакладнасць копій. Пантограф складаецца з 4 папарна паралельных лінеек, злучаных шарнірамі. Суадносіны маштабаў арыгінала і копій мяняюцца перамяшчэннем лінеек.
Літаратура
Катэгорыя:Чарцёжныя інструменты