Каланізацыя Марса — тэарэтычнае засяленне Марса чалавекам. У сілу адносна невялікай адлегласці да Зямлі і прыродных характарыстык, Марс, нараўне з Месяцам, з’яўляецца самым верагодным кандыдатам на заснаванне калоніі у агляднай будучыні. Падарожжа да Марса з Зямлі патрабуе найменшых энергетычных затрат, калі не лічыць Венеры. Чалавек не зможа пражыць на паверхні Марса без ахоўнай амуніцыі. Тым не менш, у параўнанні з умовамі на гарачых Меркурыі і Венеры, халодных знешніх планетах і пазбаўленых атмасферы Месяцы і астэроідах, умовы на Марсе значна больш прыдатныя для засваення. Мэты У якасці мэт каланізацыі Марса называюцца наступныя: Стварэнне пастаяннай базы для навуковых даследаванняў самога Марса і яго спадарожнікаў, у перспектыве — для вывучэння, а таксама, магчыма, і пояса астэроідаў (у тым ліку ) і далёкіх планет Сонечнай Сістэмы. Прамысловая здабыча каштоўных карысных выкапняў. З аднаго боку, Марс можа аказацца дастаткова багаты на мінеральныя рэсурсы, прычым з-за адсутнасці вольнага кіслароду ў атмасферы магчыма наяўнасць на ім багатых радовішчаў самародных металаў: медзі, жалеза, вальфраму, рэнію, урану, золата; і сама здабыча гэтых элементаў можа праходзіць значна больш плённа, чым на Зямлі, бо, напрыклад, дзякуючы адсутнасці біясферы і высокаму фону выпраменьвання можна шырокамаштабна ўжываць тэрмаядзерныя зарады для выкрыцця рудных целаў. З іншага боку, на дадзены момант кошт дастаўкі грузаў і арганізацыі здабычы ў агрэсіўным асяроддзі настолькі вялікі, што ніякае багацце радовішчаў не забяспечыць акупнасці здабычы, прынамсі хуткай. Рашэнне Зямлі. Стварэнне «» на выпадак на Зямлі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

«Наш Марс». Специальный проект журнала «Популярная механика» К экспедиции на Марс готовятся в горах Испании — BBC Russian, 25 апреля 2011 года Проект колонизации Марса «Mars Foundation» «Техножизнь» 2010

Катэгорыя:Каланізацыя космасу Катэгорыя:Марс