Пётр Фёдаравіч Папковіч () — расійскі вучоны ў галіне караблебудавання. Член-карэспандэнт АН СССР (1933). Інжынер-контр-адмірал (1940).

Біяграфія Скончыў Санкт-Пецярбургскі політэхнічны інстытут (1911) і Марское інжынернае вучылішча ў Кранштаце (1912). З 1911 года ў ВМФ. У 1912—29 гадах на Балтыйскім суднабудаўічым заводзе. З 1920 года ў Ваенна-марской акадэміі (з 1934 года начальнік кафедры), з 1930 года ў Ленінградскім караблебудаўнічым інстытуце, у 1932—34 гадах у Ленінградскім універсітэце. Навуковыя працы па матэматыцы, тэорыі карабля, будаўнічай механіцы карабля і падводнай лодкі, тэорыі пругкасці і інш. Пад яго кіраўніцтвам спраектавана і пабудавана некалькі тыпаў падводных лодак, надводных ваенных караблёў і гандлёвых суднаў. Сталінская прэмія 1946.

Навуковыя працы Строительная механика корабля. Ч. 1—2. М.; Л., 1941—47. Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Пахаваныя на Літаратаскіх мастках