Аляксандр Нічыпаравіч Папоў () — расійскі хімік-арганік. Вучань А. М. Бутлерава.

Біяграфія Скончыў Казанскі ўніверсітэт (1865), працаваў у ім лабарантам. З 1869 года прафесар Варшаўскага ўніверсітэта. У 1872 годзе працаваў у г. Бон (Германія) у лабараторыі Ф. А. Кекуле. Эксперыментальна даказаў, што 4 адзінкі валентнасці вугляроднага атама тоесны. Вывучаючы акісленне арганічных злучэнняў хромавай сумессю, Папоў прапанаваў метады вызначэння хімічнай будовы кетонаў, кіслот, спіртоў і вуглевадародаў («правілы Папова»). Літаратура

Катэгорыя:Хімікі Расіі