Васіль Сцяпанавіч Папоў (; ) — удзельнік вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-палкоўнік (1944), Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія Скончыў Ваенную акадэмію РСЧА (1922). У арміі з 1916 года. Удзельнік грамадзянскай 1918—20, савецка-фінляндкай 1939—40 войнаў. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 камандуючы 10-й арміяй Заходняга фронту, потым намеснік камандуючага 1-м Беларускім фронтам, з мая 1944 года камандуючы 70-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944, вызваленні Брэста. Да 1960 года ў Савецкай Арміі. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—50 гадах. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза